Адзіны дзень

Адзіны дзень нфармавання прайшоў на гэтым тыдні ў раёне. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама сустрэліся з працоўнымі калектывамі Крычаўшчыны і насельніцтвам па месцу жыхарства

 

.Адзіны дзень нфармавання прайшоў на гэтым тыдні ў раёне. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама сустрэліся з працоўнымі калектывамі Крычаўшчыны і насельніцтвам па месцу жыхарства.

Кіраўнік раённай выканаўчай улады Васіль Сысоеў з прадстаўнікамі інфармацыйна-прапагандыскай групы пабываў на вытворчасці гумавага абутку ААТ «Белшына”. Гумаўшчыкаў азнаёмілі з асноўнай тэмай – «Адукацыя і навука – рухаючая сіла эканамічнага росту”. Гаворка таксама ішла аб прафілактыцы сямейна-бытавых канфліктаў, злачыннасці сярод непаўнагадовых і адказнасці бацькоў за неналежнае выхаванне сваіх дзяцей.
Пасля сустрэчы глава раёна правёў прыём грамадзян. Просьбы працаўнікоў тычыліся, у асноўным, камунальных праблем: адкатка вады з падвала дома, устаноўка рашоткі на ўваход у падвал дома, рамонт калонкі і інш. Усе звароты ўзяты на кантроль і будуць разгледжаны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *