Чатыры кандыдаты на пасаду прэзідэнта

Цэнтрвыбаркам Беларусі 10 верасня на пасяджэнні прыняў рашэнне аб рэгістрацыі чатырох кандыдатаў у прэзідэнты.

 

Цэнтрвыбаркам Беларусі 10 верасня на пасяджэнні прыняў рашэнне аб рэгістрацыі чатырох кандыдатаў у прэзідэнты.
Удзел у выбарчай кампаніі прадаўжаюць Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч, Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Улаховіч. Такое рашэнне ЦВК прыняла ў сувязі з тым, што ініцыятыўныя групы гэтых кандыдатаў змаглі сабраць больш за 100 тыс. сапраўдных подпісаў, кандыдаты прадаставілі карэктныя дэкларацыі аб даходах і маёмасці (свае і паўналетніх членаў сям’і, якія жывуць разам з імі) або дэкларацыі з нязначнымі памылкамі, а іх біяграфіі адпавядаюць рэчаіснасці.
Яшчэ дваім прэтэндэнтам на вышэйшую дзяржаўную пасаду ў рэгістрацыі адмоўлена. Камплекты дакументаў для разгляду ў ЦВК раней падалі Віктар Цярэшчанка і Жанна Раманоўская. Адмова ў рэгістрацыі аргументавана тым, што пераважная большасць подпісаў, прадастаўленых у тэрытарыяльныя камісіі ініцыятыўнымі групамі Віктара Цярэшчанкі, па выніках праверак прызнаны несапраўднымі.

Ініцыятыўныя групы Жанны Раманоўскай першапачаткова не змаглі сабраць неабходнай колькасці подпісаў. Як вынік, абодва гэтыя патэнцыяльныя кандыдаты не маглі прайсці рэгістрацыю Цэнтрвыбаркама і прыняць удзел у наступным этапе прэзідэнцкай кампаніі — перадвыбарнай агітацыі.
 
 
Более подробно читайте в нашей газете.
 
14 сентября 2015
 
 
http://www.belta.by/ 
 

Добавить комментарий