Папярэднія звесткі

Цэнтрвыбаркам Беларусі размясціў папярэднія звесткі аб устанаўленні тэрытарыяльнымі камісіямі колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку вылучэння патэнцыяльных кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта.

Так, колькасць дакладных подпісаў у падтрымку дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі склала 1753380. Па выніках праверак колькасць дакладных подпісаў у падтрымку патэнцыяльнага кандыдата Сяргея Гайдукевіча склала 139877, Віктара Цярэшчанкі — 6699, Мікалая Улаховіча — 149819. Таццяна Караткевіч сабрала 105278 дакладных подпісаў.

Наступным важным этапам выбарчай кампаніі стане рэгістрацыя кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду — ЦВК плануе правесці яе 10 верасня, каб з 11 верасня пачаўся паўнацэнны перыяд перадвыбарнай агітацыі і прапаганды. з 22 жніўня па 5 верасня шло прадстаўленне ў Цэнтральную камісію дакументаў для рэгістрацыі.
 
Добавить комментарий