Скарысталіся магчымасцю

«Прамыя тэлефонныя лініі» – гэта адна з магчымас­цей для жыхароў горада і раёна задаць свае пытанні прадстаўнікам раённай выканаўчай улады. І магчымасцю падзяліцца са ста­р­шынёй раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыем Бачковым праблем­нымі пытаннямі скарысталіся на гэтым тыдні дзевяць крычаўлян.
У большасці тэлефанаванняў грамадзяне выказвалі нязгоду па перараз­ліку за за гарачае водазабеспячэнне, праведзеным у верасні УКВП “Камунальнік”. Рашэннем раённага выканаўчага камітэта гэта выкарыстаная камунальным прадпрыемствам мера была адменена. Цяпер спецыялісты УКВП “Камунальнік” праводзяць удакладненне лічбаў зыходзячы з зацверджаных рашэннем райвыканкама нарматываў і фак­тычных затрат. Вынікі гэтай работы будуць даведзены да насельніцтва.
Некаторыя заяўнікі выказалі нязгоду з выстаўленымі ў жыроўках сумамі за ацяпленне. Па гэтых фактах будзе створана раённая камісія, якая правядзе параўнальны з мінулым годам аналіз.
Паступілі тэлефонныя званкі па адсутнасці вулічнага асвятлення (вул. Я. Купалы), рэжыме ўключэння і адключэння вулічнага асвятлення, доб­раўпарадкаванні прыдамавой тэрыторыі (мікрараён Камсамольскі, 14), па пытанні слабага напору вады ў выхадныя дні на пятым паверсе (Камсамольскі, 2), дрэнным ацяпленні ў кватэрах (вул. Артылерыйская) і іншыя.
Усе пытанні, што паступілі падчас “прамой тэлефоннай лініі”, узяты на кантроль і будуць разгледжаны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.
Т. Лістапад.

Добавить комментарий