А. Лукашэнка: «У прэзідэнцкія выбары ўсе вельмі шмат абяцаюць, але выконваць давядзецца таму, каго выберуць»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў час выбарчай кампаніі неабходна пазбягаць папулізму, не абяцаючы людзям нічога лішняга, не падманваючы іх. 

 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў час выбарчай кампаніі неабходна пазбягаць папулізму, не абяцаючы людзям нічога лішняга, не падманваючы іх. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 20 ліпеня на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам.
Прэзідэнт заклікаў дэпутатаў у час выбарчай кампаніі актывізаваць работу ў акругах. Паводле яго слоў, парламентарыям неабходна падключыцца да прэзідэнцкіх выбараў «у плане таго, каб данесці да людзей і растлумачыць ім найбольш складаныя моманты гэтай сітуацыі ў краіне і маючай адбыцца кампаніі».
Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што ў гэты перыяд будзе нямала «розных выпадаў у адрас дзяржавы, у тым ліку і нашага грамадства». «Дэпутаты — людзі дасведчаныя, гэта палітычна актыўныя людзі, неабходна, каб яны растлумачвалі сваім выбаршчыкам тыя ці іншыя складаныя моманты або прапановы нашых апанентаў», — лічыць кіраўнік дзяржавы.
 
Более подробно читайте в нашей газете.
 
27 июля 2015

Добавить комментарий