Аб навацыях выбарчай парламенцкай кампаніі-2019

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына расказала ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё аб навацыях, якія будуць выкарыстаны на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, паведамляе БелТА.
Адно з новаўвядзенняў датычыцца галасавання людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. «Гэта, дарэчы, цяпер прымяняецца і ў іншых дзяржавах. Для калясачнікаў, якія будуць галасаваць на выбарчых участ­ках, а не дома, будуць прадугледжаны спецыяльныя месцы для галасавання: нізкія парты або сталы, каб чалавек мог уехаць у кабіну на калясцы, або будзе спецыяльны стол побач з камісіяй з выгарадкай, што дасць магчымасць прагаласаваць, седзячы ў зручным становішчы. Акрамя таго, мы ўжо ўзгаднілі з нашымі тэлекампаніямі магчымасць субцітравання выступленняў кандыдатаў у дэпутаты, каб тэксты маглі прачытаць людзі з парушэн­нямі слыху. Зразумела, будуць абавязкова, як і раней, прадугледжвацца трафарэты для самастойнага галасавання сляпых грамадзян. Будуць прадастаўляцца лупы для людзей са слабым зрокам», — адзначыла Лідзія Ярмошына.
На ўсёй тэрыторыі краіны так­сама будзе дзейнічаць дадатак для мабільных тэлефонаў. «Гэта пасля ўтварэння ўчасткаў, за 60 дзён да выбараў, дзе выбар­шчык, набраўшы свой адрас, атрымае адказ аб тым, дзе знаходзіцца яго выбарчы ўчастак, якая ў яго выбарчая акруга. Такім чынам, потым ён можа ў элек­тронным выглядзе паглядзець, пашукаць у інтэрнэце, дадаткова даведацца пра сваіх кандыдатаў у дэпутаты, якія будуць ісці па гэтай акрузе», — падкрэсліла стар­шыня Цэнтрвыбаркама.

Добавить комментарий