Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў Беларусі атрымаюць па 5 хвілін на радыё для перадвыбарнай агітацыі

Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў  Беларусі атрымаюць па 5 хвілін на радыё для перадвыбарнай агітацыіУ распараджэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў, пачынаючы з раённых, будзе да 5 хвілін на радыё для перадвыбарнай агітацыі. Адпаведнае палажэнне прынята 21 студзеня на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарадскога і Мінскага абласнога Саветаў дэпутатаў час для бясплатнага выступлення прадаставіць радыё «Сталіца». Тым, хто прэтэндуе на месцы ў астатніх аблсаветах, да 5 хвілін прадаставяць у эфіры абласных радыёпраграм. Пры гэтым кандыдаты ў дэпутаты абласных Саветаў маюць права папрасіць час для выступлення на раённым або гарадскім радыё.
Плануецца, што выбаршчыкі змогуць пачуць радыёвыступленні кандыдатаў з 24 лютага па 14 сакавіка, з 18.00 да 19.00. 
 Лідзія Ярмошына нагадала, што на мясцовых выбарах кандыдаты ў дэпутаты Саветаў раённага, гарадскога ўзроўню (гарадоў абласнога падпарадкавання) могуць утварыць асабістыя фонды ў памеры 10 базавых велічынь (цяпер адна базавая велічыня складае Br130 тыс.), абласнога і Мінскага гарадскога Саветаў — 30 БВ.
Свой выбарчы фонд кандыдаты ў дэпутаты змогуць расходаваць на перадвыбарную агітацыю, у тым ліку на куплю дадаткова эфірнага часу, газетных плошчаў.

Добавить комментарий