Ацэнка года

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. У рабоце пасяджэння браў удзел намеснік начальніка фінансавага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Юрый Ільюшыц.

 
На пасяджэнні разгледжана пытанне «Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Крычаўскага раёна за 2013 год”. Глава раёна Васіль Сысоеў падкрэсліў, што па-рознаму спрацавалі прадпрыемствы і арганізацыі раёна: у прамысловасці адзначаны станоўчыя тэндэнцыі літаральна на ўсіх прадпрыемствах, сельскагаспадарчая галіна не справілася з даведзенымі заданнямі, не выкананы паказчык па здачы ў эксплуатацыю жылля.  У цэлым раёнам з 15 прагнозных паказчыкаў выкананы 9.
Пагэтаму і размова на пасяджэнні была даволі жорсткай. Заслуханы справаздачы кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, дзе не забяспечана выкананне даведзеных на 2013 год прагнозных паказчыкаў. У адпаведнасці з праектам рашэння, кіраўнікі будуць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Разгледжана пытанне «Аб выніках выканання бюджэту Крычаўскага раёна за 2013 год”. Адзначана, што бюджэт раёна ў мінулым годзе захаваў сваю сацыяльную накіраванасць: на сацыяльную сферу выдаткавана 188655,2 мільёна рублёў, або 59,3% ад усіх расходаў. У першачарговым парадку бюджэтныя сродкі ў неабходных аб’ёмах накіроўваліся на сацыяльна важныя артыкулы расходаў.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжана 17 пытанняў – «Аб уключэнні ў спіс грамадзян, якія маюць патрэбу ў атрыманні льготнага крэдыту на газіфікацыю прыродным газам”, «Аб выдачы дазволаў на правядзенне праектна-вышуковых работ, будаўніцтва аб’ектаў жыллёвага, прамысловага і культурна-бытавога прызначэнняў”, а таксама пытанні прадастаўлення маладым сем’ям фінансавай падтрымкі, змянення дагавораў найму жылых памяшканняў, адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў, выдачы пасведчання шматдзетнай сям’і і іншыя.
                                Т. Пятрова. 

Добавить комментарий