Адзіны дзень інфармавання


Адзіны дзень інфармавання прайшоў на гэтым тыдні. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама правялі сустрэчы з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам па месцу жыхарства.

Кіраўнік раёна Дзмітрый Бачкоў сустрэўся з працаўнікамі ААТ “Крычаўцэментнашыфер” і СООО “ЦСП БЗС”. Знешняя палітыка дзяржавы, праблема вытворчага траўматызму, аператыўная абстаноўка ў вобласці і раёне і папярэджанне выпальвання сухой расліннасці, аб прымае­мых аддзелам унутраных спраў мерах па супрацьдзеянні злачынстваў супраць непаўналетніх – такія тэмы былі разгледжаны на сустрэчах.
А затым работнікі прадпрыемстваў задалі свае пытанні. З цэментнікамі, да прыкладу, гаворка ішла пра навядзенне парадку на тэрыторыі горада і раёна. Як было падкрэслена, гэта не разавая акцыя, а пастаянны працэс, у якім павінны ўдзельнічаць усе жыхары Крычаўшчыны.

Более подробно читайте в газете.

Добавить комментарий