Са штогадовым Пасланнем да народа і парламента


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся у пятнiцу  са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, паведамляе БелТА.
На мерапрыемства, якое традыцыйна прахо­дзіць ў Авальнай зале Дома ўрада, былі запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, ВНУ і банкаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі. У гэтым годзе сярод запрошаных у Авальную залу была асабліва шырока прадстаўлена беларуская грамадскасць. У іх ліку дэпутаты мінулых скліканняў, прадстаўнікі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», Беларускага саюза жанчын, студэнты ВНУ (у тым ліку прадстаўнікі БРСМ), курсанты ваенных навучальных устаноў, журналісты рэгіянальных СМІ.
У Пасланні канцэптуальна адлюстраваны асноўныя акцэнты ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны на цяперашнім этапе. Змест Паслання ў тым ліку вызначаўся зыходзячы з аналізу зваротаў, што паступілі перад «Вялікай размовай з Прэзідэнтам» 1 сакавіка бягучага года. Кожны з такіх зваротаў быў дасканала вывучаны і прапрацаваны.
Падрабязнасцi — у раённай газеце.

Добавить комментарий