На кантролі

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговую штотыднёвую апаратную нараду.

 

На нарадзе разгледжаны пытанні сельскай гаспадаркі: вывазка арганічных угнаенняў, падрыхтоўка корманарыхтоўчай тэхнікі, перавод жывёлы на летне-пашавае ўтрыманне і інш. На гэтым тыдні ўсе сельскагаспадарчыя арганізацыі павінны прыступіць да будаўніцтва сянажных траншэй.
Пытанні навядзення парадку застаюцца на пастаянным кантролі раённай выканаўчай улады. Работ яшчэ вельмі шмат. Аднак, як адзначыў старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў, актыўнасці з боку камунальнай службы не назіраецца. Складваецца ўражанне, што свае прамыя абавязкі работнікі сярэдняга звяна камунальнага прадпрыемства выконваюць па прынцыпу «абы дзень да вечара”.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні работы са зваротамі грамадзян, выканання прагнозных паказчыкаў, уцягнення ў сельскагаспадарчы абарот невыкарыстуемых зямельных участкаў і інш. Па выніках нарады падрыхтаваны пратакол даручэнняў.
 
Более подробно читайте в нашей газете.
 
30 апреля 2015

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *