Выкананне даручэнняў


Выкананне даручэнняў было прааналізавана на штотыднёвай апаратнай нарадзе. Як далажылі кіраўніку раёна Дзмітрыю Бачкову, да вясенне-палявых работ прыступілі ўсе гаспадаркі раё­на. Вядуцца ўзворванне глебы, падсеў шматгадовых траў, вывазка арганікі… Закуплены недастаючыя запчасткі для завяршэння рамонту часткі тэхнікі.

Па вытворчасці малака сельскагаспадарчыя прадпрыемствы за мінулы тыдзень дабавілі 1,5 тоны. Гатункам экст­ра ў цэлым па раёну здадзена перапрацоўшчыкам 28%. І гэта не мяжа.
Задачы на гэты тыдзень – работа над павелічэннем вытворчасці малака і павышэннем яго якасці, правя­дзенне абследавання палёў з азімымі культурамі, выпрацоўка механізма разлікаў з раёнам электрычных сетак за спажытую электраэнергію… Словам, у сельгасвытворцаў работ восем не толькі ў восень. Акрамя таго, раённай арганізацыяй прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу было ўзнята пытанне падрыхтоўкі сталовак і транспарту па дастаўцы абедаў на палеткі для арганізацыі гарачага харчавання ўдзельнікаў сяўбы, а таксама завяршэння праходжання медыцынскага агляду сельскімі працаўнікамі. І ў гэтай справе каардынатарам павінен выступіць прафсаюз. “Забіць” пытанне прасцей за ўсяго…
Яшчэ адзін напрамак з надыходам вясны становіцца найбольш актуальным – навядзенне парадку. На думку старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыя Бачкова, не належным чынам былі арганізаваны работы ў час суботніка з боку аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама і УКВП “Камунальнік”, суб’ектаў гаспадарання. Пагэтаму работы трэба актывізаваць. У сельскай мясцовасці адказнасць за навядзенне парадку ўскладзена на сельскія выканаўчыя камітэты. Да таго ж, ёсць шэраг служб, якія павінны кантраляваць і пры неабходнасці прымаць меры.
Более подробно читайте в газете.

Добавить комментарий