Прыняць вычарпальныя меры

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. У рабоце пасяджэння бралі ўдзел намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Уладзіслаў Віскоўскі і намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах ААТ «Булачна-кандытарская фабрыка «Дамачай» Ала Дзенісенка.

Прыняць вычарпальныя меры

 

На пасяджэнні разгледжана пытанне «Аб рабоце прадпрыемстваў прамысловага сектара эканомікі за студзень-люты 2015 года». У праекце рашэння адзначана, што фактычна за студзень-люты сёлетняга года вытворчасць прамысловай прадукцыі ў цэлым па раёну склала 150,9 мільярда рублёў, што на 3% ніжэй у параўнанні з дасягнутым узроўнем студзеня-лютага 2014 года. Прычынай зніжэння аб’ёма вытворчасці ў цэлым па раёну з’яўляецца змяншэнне аб’ёма вытваранай прадукцыі ААТ «Крычаўцэментнашыфер», Крычаўскім філіялам  ААТ «Булачна-кандытарская фабрыка «Дамачай», УКВП «Камунальнік», а таксама недавыкананне задання райвыканкама па росту аб’ёма прамысловай вытворчасці ААТ «Крычаўскі завод жалезабетонных вырабаў» і АСП «Чырванабудскі вінзавод» ААТ «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод».
 
Более подробно читайте в нашей газете.
 
8 апреля 2015

Добавить комментарий