Дзе пункт адліку?


Чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Дзмітрый Бачкоў, было выязным, яно прайшло на базе ААТ “Крычаўрайаграпрамтэхзаб”.
Разгледжана пытанне “Аб мерах па павышэнні прадукцыйнасці працы і росце заработнай платы ў ААТ “Крычаўрайаграпрамтэхзаб”. Кіраўнік таварыства Пётр Рыбчынскі праінфармаваў аб выніках работы ў сёлетнім го­дзе. Так, патрохі наладжваецца справа з вытворчасцю малака, павышаецца яго якасць. Аднак гэтага недастаткова. Затраты (толькі першачарговыя плацяжы) гаспадаркі ўдвая перавышаюць атрыманую выручку. Абаротных сродкаў не хапае. Бізнес-план, які быў прадстаўлены ў райвыканкам для абароны і на аснове якога павінна грунтавацца ўся дзейнасць таварыства, вельмі далёкі ад рэчаіснасці. Акрамя таго, існуе праблема з кадрамі спецыялістаў.
Более подробно читайте в газете.

Добавить комментарий