Ніводнага рашэння

Ніводнага рашэння не прымаць без абмеркавання з людзьмі. Гэта ў першую чаргу тычыцца сацыяльна значных пытанняў, якія закранаюць інтарэсы многіх людзей.
Такое стаўленне кіраўніка раёна Дзмітрыя Бачкова да работы са зваротамі грамадзян. Гэтага ж ён патрабуе і ад аддзелаў і служб райвыканкама.
Чарговую “прамую тэлефонную лінію”, праведзеную старшынёй райвыканкама на гэтым тыдні, асабліва напружанай не назавеш. Не вельмі шмат паступіла зваротаў, але па кожным з іх даручана падрабязна разабрацца і прыняць адпаведныя меры.
Так, з вуліцы Дзяржынскага, д. 34 паступіла заява аб дрэнным ацяп­ленні ў кватэры. Жыхар завулка Заслонава паскардзіўся, што не чысцяць частку дарогі ад варотаў УКВП “Водаканал” да вуліцы Пушкінская. Папрасілі таксама добраўпарадкаваць, пры наступленні спрыяльных умоў надвор’я, пляцоўку (быў знесены дом) насупраць царквы ў пасёлку цэментнікаў. А жыхар вёскі Сакольнічы выказаў просьбу не адмяняць маршрут прыватнага перавозчыка з Сакольнічаў з заездам на раённую паліклініку па вуліцы Вакзальная. Аддзелу архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама даручана аператыўна разабрацца па гэтым звароце і праінфармаваць заяўніка. Рашэнне павінна быць прынята ў рамках дзеючага заканадаўства.
Т. Лістапад.

Добавить комментарий