Выехаць на месца. Правесці абследаванне

Такія даручэнні дае выканаўцам старшыня райвыканкама Дзмітрый Бачкоў па зваротах грамадзян, якія паступаюць на “прамую тэлефонную лінію”. На гэтым тыдні на сувязі з кіраўніком раёна былі 8 чалавек.
З якімі пытаннямі звярнуліся жыхары Крычаўшчыны, што іх хвалюе? Так, з вуліц Бірузова і Паўднёвая паступілі паведамленні аб тым, што не працу­юць водаразборныя калонкі. Даручэнне УКВП “Водаканал” – у той жа дзень выехаць на месца, разбрацца з прычынай і праінфармаваць заяўнікоў.
Па пытанні гандлёвага абслугоўвання звярнулася на “прамую лінію” жыхарка вёскі Зуі – аб аднаўленні работы магазіна ў вёсцы і дрэннай якасці абслугоўвання насельніцтва аўталаўкай. Ёй было растлумачана, што Мсціслаўскае раённае спажывецкае таварыства не выканала сваё абяцанне па адкрыцці магазіна да 30 снежня 2018 года. Матывіроўка – адсутнасць прадаўца. Пагэтаму цяпер пытанне арганізацыі работы магазіна ў в.Зуі будзе вырашацца на ўзроўні Магілёўскага аблспажыўсаюза. Дарэчы, раённая камісія па садзейнічанні ў працаўладкаванні прапаноўвала работу прадаўца (вакансіі такія ёсць) многім беспрацоўным. Тыя катэгарычна адмаўляюцца.
Более подробно читайте в газете…

Добавить комментарий