Растлумачэнні давалі спецыялісты

На гэтым тыдні старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў «прамую тэлефонную лінію» з жыхарамі горада і раёна і прыём грамадзян па месцу жыхарства (мікрараён «Сож», 18).
Растлумачэнні давалі спецыялісты

Пытанні, у пераважнай большасці, былі камунальнай накіраванасці: водазабеспячэнне, добраўпарадкаванне і г.д. Да прыкладу, на прыёме пабываў жыхар дома № 18 мікрараёна «Сож» па пытанні абуладкавання водаадводу. Як запэўніў дырэктар УКВП «Камунальнік» Сяргей Гардзееў, работы будуць выкананы да 20 сакавіка. Ён таксама паведаміў чарговаму заяўніку («Сож», 27), што сёлета ў гэтай частцы горада будуць весціся работы па камунікацыях. Пасля іх завяршэння плануецца зрабіць штучнае паніжэнне дарогі, каб прыдамавую тэрыторыю дома № 27 не затаплівала вадой.
На іншыя звароты таксама дадзены тлумачэнні спецыялістамі.
 
28 февраля 2015

Добавить комментарий