Першы этап перапісу насельніцтва завершаны

Рэгістратары ўдакладнілі адрасы ўсіх будынкаў для падрыхтоўкі базы перапісу насельніцтва Беларусі, які пройдзе ў 2019 годзе, паведамляе БелТА са спасылкай на сайт Нацыяальнага статыстычнага камітэта.

«На раніцу 28 лістапада 2018 года ў рэспубліцы завершана складанне спісаў дамоў і памяшканняў у іх. Усяго праверана амаль 624 тыс. будынкаў», — прывялі лічбы ў Белстаце.
Першы этап перапісу насельніцтва стартаваў у Беларусі 1 лістапада. Рэгістратары абследавалі ўсе будынкі, як дзеючыя, так тыя, што знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва, у якіх пражываюць або могуць пражываць людзі на момант правядзення перапісу насельніцтва ў кастрычніку 2019 года, а таксама нежылыя будынкі, занятыя арганізацыямі.
Такая работа праводзіцца для складання спісаў дамоў і памяшканняў у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і буйных сельскіх населеных пунктах. Да яе была прыцягнута тысяча чалавек, задзейнічалі работнікаў жыллёва- камунальных арганізацый усіх абласцей. З дапамогай планшэтаў з устаноўленым на іх спецыяльным праграмным забеспячэннем рэгістратары маглі ў рэжыме рэальнага часу звяртацца да картаграфічных матэрыялаў — картак рэгістратарскага ўчастка, дзе адлюстраваны дарогі, вуліцы, будынкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *