Пытанні вулічнага асвятлення

Так, на чарговую «прамую тэлефонную лінію», якую на гэтым тыдні правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў, у пераважнай большасці паступілі пытанні па вулічным асвятленні. Пасёлак Дэпо, вуліцы Карбышава, Пушкінская, Свярдлова, Мічурына, Кіеўская, Карла Маркса. Дзесьці трэба замяніць перагарэўшую лямпачку, а дзесьці — перагледзець графік уключэння і адключэння асвятлення.
У пасёлку Дэпо, дзе гэта было магчымым, правялі часовае вулічнае асвятленне. Для таго, каб асвятліць увесь пасёлак, неабходна падрыхтоўка праектна-каштарыснай дакументацыі і, адпаведна, фінансаванне. Зараз прапрацоўваецца гэта пытанне.
У дыспетчарскую службу УКВП «Камунальнік» паступіла больш за 200 заявак па аднаўленні вулічнага асвятлення. Апошнім часам работы гэтыя камунальнае прадпрыемства актывізавала. Але ж трэба разумець, што адначасова выканаць усе заяўкі немагчыма — паэтапна праблема вулічнага асвятлення вырашаецца.
Паступілі на «прамую лінію» звароты па недаробках пры правядзенні капітальнага рамонту дома (мікрараён Сож, 5), падключэнні водаправоднай калонкі (паміж дамамі №№ 27 і 29 на вуліцы К. Маркса) і іншыя. Па пытаннях, якія не патрабуюць значных фінансавых затрат і часу на іх вырашэнне, кіраўнік раённай выканаўчай улады Дзмітрый Бачкоў даручыў адпаведным службам разабрацца ў той жа дзень.
Т. Лістапад.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *