У райвыканкаме. Настроіцца на рабочы лад

З першых дзён новага года настроіцца на рабочы лад. Толькі такім чынам можна забяспечыць выкананне прагнозных паказчыкаў. А яны вышэй за леташнія. У хуткім часе пройдзе абарона бізнес-планаў суб’ектамі гаспадарання. Аб гэтым ішла гаворка на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў.

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я глава раёна даручыў узяць на асаблівы кантроль пытанне забеспячэння бяспечнага шляху школьнікаў ад дома да навучальнай установы.
І рабоце камунальнай службы будзе нададзена пільная ўвага. У мэтах аператыўнай ачысткі горада ад снегу камунальнаму прадпрыемству будуць аказваць дапамогу прадпрыемствы і арганізацыі, за якімі замацаваны пэўныя вуліцы і тэрыторыі.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні работы са зваротамі грамадзян, пажарнай і крымінагеннай абстаноўкі ў раёне. Так, супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама за прайшоўшы тыдзень складзена за розныя правапарушэнні 43 адміністрацыйных пратаколы. Па лініі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праверана 115 жылых дамоў, 8 домаўладальнікаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Правяраецца і наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у дамах адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян.
Вытворчасць малака, забеспячэнне належных умоў утрымання жывёлы ў зімова-стойлавы перыяд – задача нумар адзін працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Акрамя таго, у сельгасарганізацыях вядуцца работы па падрыхтоўцы тэхнікі да вясенне-палявых работ.
На кантролі раённай выканаўчай улады знаходзяцца пытанні прыватызацыі  і будаўніцтва жылля, будаўніцтва малочнатаварных комплексаў, разлікаў за энергарэсурсы і іншыя.
                              Т. Пятрова.

Добавить комментарий