Рознай накіраванасці

На гэтым тыдні старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сыоеў правёў чарговую «прамую тэлефонную лінію» з насельніцтвам Крычаўшчыны.
Рознай накіраванасці

Пытанні, што паступілі кіраўніку раённай выканаўчай улады, былі рознай накіраванасці. Крычаўляне цікавіліся пра будаўніцтва станцыі абезжалезівання, каб палепшыць якасць вады ў старой частцы горада; магчымасцю прыватызацыі жылля ў сельскай мясцовасці і падключэння да цэнтралізаванага водазабеспячэння; пра тэрмін завяршэння рамонту аддзялення паштовай сувязі ў мікрараёне «Камсамольскі». Былі ўзняты пытанні камунальнага характару, паступілі падзякі. Так, жыхары завулка Шасейны падзякавалі старшыні райвыканкама за абуладкаванне вулічнага асвятлення. Нагадаем, што ў гэтай частцы горада вулічнага асвятлення наогул не было.
 
Более подробно читайте в нашей газете.
 
21 февраля 2015

Добавить комментарий