Вулічнае асвятленне ў пасёлку Дэпо будзе адноўлена

Некалькі тэлефанаванняў паступіла на чарговую “прамую тэлефонную лінію”, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў, па пытанні адсутнасці вулічнага асвятлення ў раёне пасёлка Дэпо.
Кіраўнік раённай выканаўчай улады адразу ж сабраў прадстаўнікоў зацікаўленых бакоў – УКВП “Камунальнік”, энерганагляду, чыгункі – для аператыўнага прыняцця мер. Камісійна быў здзейснены выезд. Як паабяцалі ва УКВП “Камунальнік”, да канца гэтага тыдня работы па аднаўленні вулічнага асвятлення будуць выкананы.
Пытанні вулічнага асвятлення таксама былі ўзняты жыхарамі вуліц Свярдлова, Пушкінская, Зялёная, завулка М.Горкага. Па паведамленні дырэктара УКВП “Камунальнік” Алега Халімоненкі, на дадзены момант у дыспетчарскую службу прадпрыемства пас­тупіла 214 заявак па вулічным асвятленні. Работы вядуцца, але выка­наць усе заяўкі адначасова немагчыма. Акрамя таго, плануецца правесці карэціроўку графіка ўключэння і адключэння вулічнага асвятлення.
У адным з тэлефанаванняў кіраўніку раёна Дзмітрыю Бачкову падзякавалі за правядзенне рамонту дарогі па завулку М. Горкага. Паступілі тэлефонныя званкі і па іншых пытаннях.
Усе звароты, што паступілі на “прамую тэлефонную лінію”, узяты на кант­роль і будуць разгле­джаны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.
Т. Лістапад.

Добавить комментарий