Пастаянны кантроль

здзяйсняецца раённым выканаўчым камітэтам за раней прынятымі рашэннямі, ходам рэалізацыі ў раёне Дзяржаўных праграм і г.д.

На чарговым пасяджэнні, якое правёў старшыня райвыканкама Дзмітрый Бачкоў, была разгледжана работа са зваротамі грамадзян за 9 месяцаў сёлетняга года.
За гэты час у райвыканкам пас­тупіла 311 зваротаў грама­дзян, што на 44 звароты больш узроўню мінулага года. З іх 166 – ­пісьмовыя звароты, 94 – вусныя, 51 – электронныя.
За 9 месяцаў 2018 года старшынёй райвыканкама праведзена 18 асабістых прыёмаў грамадзян, у ходзе якіх паступіла 92 звароты (за аналагічны перыяд мінулага года – 63 звароты). З пачатку года ў райвыканкаме праведзена 51 “прамая тэлефонная лінія”, паступіла 209 зваротаў (2017 год – 229 зваротаў).
Ад жыхароў сельскай мясцовасці за 9 месяцаў у райвыканкам паступіла 48 зваротаў, што на 17 зваротаў больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Найбольшая колькасць зваротаў паступіла з Лабковіцкага і Чырванабудскага сельскіх Саветаў.
Звароты грамадзян, што паступілі ў раённы выканаўчы камітэт, тычыліся пытанняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі (155); жыллёвага фонду (14); працы, занятасці насельніцтва, аховы працы (22); ­гандлю, спажывецкага рынку (16); транспарту (9); землеўладання і землекарыстання (15) і інш.
Сярод пытанняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі найбольш зваротаў грамадзян паступіла па добраўпарадкаванні і ўтрыманні вулічна-дарожнай сеткі. Да прыкладу, больш за 40 зваротаў па пытанні добраўпарадкавання і рамонту дарог знаходзілася сёлета на кантролі ў раённым выканаўчым камітэце.
Аддзелам жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама сумесна з УКВП “Камунальнік” у вясновы перыяд быў праведзены маніторынг стану дарог на вуліцах горада, па выніках якога неабходна было правесці работы па прафіліраванні дарог на 35 вуліцах, завулках, прыдамавых тэрыторыях. Запланаваныя работы былі выкананы УКВП “Камунальнік” у горадзе не ў поўным аб’ёме з-за няспраўнасці тэхнікі, рамонт дарог ДРБУ-198 на сяле не завершаны з-за адсутнасці матэрыялаў па рамонце дарожнага палатна. Камунальнай службай горада не ўсе выкананы звароты грамадзян па аднаўленні вулічнага асвятлення. Прычына – працяглы рамонт спецыялізаванай тэхнікі (аўтавышкі).
За несвоечасовы разгляд зваротаў грамадзян адказныя асобы УКВП “Камунальнік” прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
На пасяджэнні райвыканкама былі разгледжаны пытанні “Аб мерах па паляпшэнні арганізацыі харчавання навучэнцаў ва ўстановах адукацыі Крычаўскага раёна”, “Аб аплаце энергарэсурсаў прадпрыемствамі раёна за сту­дзень-верасень 2018 года”, а таксама пытанні выдачы пасведчання шматдзетнай сям’і, прызначэння сямейнага капіталу, адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў і шэраг іншых.
Т. Пятрова.

Пастаянны кантроль: 1 комментарий

  • 06.11.2018 в 14:06
    Permalink

    Контролю нужен наиболее жёсткий и дисциплинарная ответственность это мелочь.
    Пора выгонять нерадивых и безответственных руководителей ,а в некоторых случаях возбуждать уголовные дела! Вот тогда и будет какая-то польза от этого контроля!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *