Ход выканання дзяржпраграмы

Прайшла чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў, якую правяла старшыня райсавета Ірына Пруднікава.
Дэпутаты разгле­дзілі ход выканання комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу ў Крычаўскім раёне на 2016-2020 гады. У адпаведнасці з рашэннем райсавета, кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый раёна абавязаны “прыняць дзейсныя меры па забеспячэнні выканання задання за 2018 год па росту аб’ёма вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельскагаспадарчых арганізацыях і ў 2019-2010 гг. і выкананні ўсіх падпраграм”.
На сесіі ў шэраг раней прынятых рашэнняў унесены змяненні і дапаўненні. Па традыцыі, адбылося ўшанаванне дэпутатаў, якія нарадзіліся ў гэтым месяцы, а таксама ў сувязі з прфесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка. А затым дэпутацкі корпус прыняў удзел у работах па азеляненні тэрыторыі раёна.
Т. Пятрова.

Добавить комментарий