Асноўнае ў рабоце – дысцыпліна

З пытанняў выканання пратакола даручэнняў, да­дзеных напярэдадні, пачаў чарговую штотыднёвую апаратную нараду старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў. Былі разгледжаны вынікі работы за мінулы тыдзень сельгаспрадпрыемстваў. Так, 5% малака здадзена гатункам экстра, 67% — вышэйшым класам, астатняе – першым гатункам. Значыць, як падкрэсліў глава раёна Дзмітрый Бачкоў, калі ўзнікаюць пытанні па якасці прадукцыі, гэта – унутраныя пытанні сельгасарганізацый, якія тычацца арганізацыйнага працэсу, тэхналагічнай дысцыпліны і адказнасці.Заданне па рэалізацыі малака ні адно з сельгаспрадпрыемстваў не выканала, за што кіраўнікі прыцягнуты да дысцып­лінарнай адказнасці.
Абмеркаваны пытанні пастаноўкі сельскагаспадарчай тэхнікі на зімовае захоўванне, збалансаванасці даходаў і расходаў прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі, аховы працы, захаванасці матэрыяльна-тэхнічных каштоўнасцей і іншыя. Пратаколам даручэнняў вызначаны канкрэтныя задачы: замацаванне раённых спецыялістаў за сельгасарганізацыямі, выпрацоўка камісіяй па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці і банкруцтва пры райвыканкаме канкрэтных прапаноў па збалансаванасці даходаў і расходаў і інш.
Шмат увагі было ўдзелена пытанню арганізацыі навучальнага працэсу і занятасці школьнікаў у канікулярны час, арганізацыі харчавання. Даручана правесці маніторынг па высвятленні бяспечнага шляху да агульнаадукацыйных і да­школьных устаноў (стан дарог, вулічнага асвятлення і г.д.). Як далажылі кіраўніку раёна, у час канікулаў ва ўсіх гарадскіх і трох сельскіх школах працуюць аздараўленчыя лагеры.
Пры разглядзе пытання рамонту мясцовых дарог і навя­дзенні парадку ўздоўж рэспуб­ліканскай трасы Р43 шмат прэтэнзій было выказана ў адрас ДРБУ-198 і ДЭУ-77. Вось толькі адзін факт: да гэтага часу бягучы рамонт дарог мясцовага значэння не завершаны.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні выканання прагнозных паказчыкаў, капітальнага рамонту жыллёвага фонду і аб’ектаў сацыяльнай сферы, арганізацыі работы з моладдзю і іншыя. Падводзячы вынікі, старшыня райвыканкама падкрэсліў, што асноўнае ў рабоце і ў любой сферы дзейнасці – дысцыпліна. Таму па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы № 1 Прэзідэнта Рэс­публікі Беларусь “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” павінна быць сістэмная работа.
Таццяна Іўкіна.

Асноўнае ў рабоце – дысцыпліна: 1 комментарий

  • 31.10.2018 в 10:56
    Permalink

    О каком ремонте местных дорог можно говорить.если руководитель ДРСУ-198 вообще не знает
    что делать и как это организовать. Пора принимать меры к таким начальникам,а не ждать когда
    организацию закроют и людей выгонят на улицу.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *