Выехаць на месца камісійна

Такое даручэнне часта дае выканаўцам старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў падчас правядзення «прамых тэлефонных ліній» па зваротах грамадзян. А тэлефануюць кіраўніку раёна па самых розных пытаннях — ад замены лямпачкі на слупе вулічнага асвятлення да скаргаў на суседзяў.
І сапраўды, сваркі паміж суседзямі нешта пачасціліся. Так, да прыкладу, на чарговую «прамую лінію» паступіў тэлефонны званок з вуліцы Я. Коласа, маўляў, суседская маліна, пасаджаная каля забора, разбурае лазню. А лазня тая пабудавана на самай мяжы двух участкаў, а не ў метры ад забора, як таго патрабуе заканадаўства. Вось і вымушаны будуць адпаведныя службы разбірацца, хто правы, а хто вінаваты, і прымаць рашэнне.
Усяго ж на «прамую лінію» паступіла 10 тэлефонных званкоў. Сярод іх  добраўпарадкаванне вуліц Чырвонаармейская і Мічурына і аднаўленне на іх вулічнага асвятлення, чыстка калодзежа ў вёсцы Ермакоўка (вуліца Цэнтральная), задзелка швоў стыкаў панэляў (мікрараён Камсамольскі, д.2), рамонт дарожнага палатна па вуліцы Чарняхоўскага і правядзенне тут водаправода і іншыя.
Усе звароты, што паступілі на «прамую лінію», будуць разгледжаны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
Т. Лістапад.

Добавить комментарий