Прадметная размова

Прадметная размова адбылася на сумесным пасяджэнні раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта, на якім разглядалася пытанне «Аб ходзе выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату», аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у 2014 годзе ў Крычаўскім раённым выканаўчым камітэце».
Прадметная размова

Кіраўнікі раённай выканаўчай і распарадчай улады Васіль Сысоеў і Таццяна Марачкава выказалі свае меркаванні па гэтым важным пытанні, прапановы па паляпшэнні работы, узгадалі аб патрабаваннях да разгляду зваротаў — уважлівыя адносіны да заяўніка, аператыўны і якасны разгляд зваротаў і аніякага фармалізму, тым больш, пустога абяцанства. Было выказана пажаданне, каб і дэпутаты ўсіх узроўняў актыўна ўключыліся ў работу ў гэтым накірунку. Бо, як было падкрэслена, «асноўнай мэтай органаў дзяржаўнай улады з’яўляецца правядзенне такой палітыкі, рэалізацыя такіх праектаў, якія б паслядоўна паляпшалі якасць жыцця людзей, максімальна аблягчалі вырашэнне пытанняў, з якімі паўсядзённа сутыкаюцца грамадзяне».
 
Более подробно читайте в нашей газете.
 
7 февраля 2015

Добавить комментарий