Пытанні, якія хвалююць

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў на гэтым тыдні правёў «прамую лінію» з насельніцтвам Крычаўшчыны, якая доўжылася дзве гадзіны.
Пытанні, якія хвалююць

За час «прамой лініі» кіраўніку раённай выканаўчай улады паступіла 17 тэлефанаванняў. Пытанні, у пераважнай большасці, тычыліся бытавых камунальных праблем: нізкі тэмпературны рэжым у адной з кватэр дома № 9 па вул. Смалячкова і дома № 12 па вул. Заводская, абуладкаванне асвятлення на прыдамавой тэрыторыі (вул. Міра, 14), рассяленне жыльцоў дома № 6 па завулку Шасейнаму ў сувязі з прызнаннем жылля не прыдатным для пражывання, водазабеспячэнне жыхароў вул. Дабралюбава і інш.
Падзякавалі кіраўніку раёна за газіфікацыю вуліцы Алейная прыродным газам і выказалі пажаданне, каб у нашым раёне газазабеспячэння быў спецыяліст па абслугоўванні газавых катлоў. Адна з крычаўлянак, якая пражывае ў пасёлку цэментнікаў і зараз знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дзіцяці, цікавілася, у які дзіцячы садок можна ўладкаваць дзіця, бо ў хуткім часе трэба будзе выходзіць на работу.
Паступілі на «прамую лінію» пытанні аб аказанні садзейнічання ў працаўладкаванні, змяненні раскладу руху прыгараднага аўтобуса на Дзягавічы, падтапленні талымі водамі некалькіх дамоў па вуліцы Глінкі і іншыя.
Па некаторых зваротах грамадзян адразу дадзены даручэнні адпаведным службам або растлумачэнні, а астатнія ўзяты на кантроль і будуць разгледжаны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.
 
7 февраля 2015

Добавить комментарий