Стымул – рублём

На чарговую штотыднёвую апаратную нараду быў запрошаны шэраг кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Абмеркаваны пытанні ў рамках месячніка па ахове працы, які зараз праходзіць у раёне. Адна з праблем у сельскай гаспадарцы па гэтым накірунку – адсутнасць падрыхтаваных спецыя­лістаў па ахове працы. Акрамя таго, як падкрэсліў глава раёна Дзмітрый Бачкоў, упраўленню па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама не дастае патрабавальнасці да кіраўнікоў сельгасарганізацый па пытаннях аховы працы, а ў першую чаргу на іх ускладзена адказнасць за бяспеку работнікаў. Даручэнне – выбудаваць такую сістэму работы, якая б забяспечвала стварэнне належных і бяспечных умоў працы для ўсіх працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Да гэтай справы павінны падключыцца раённае аб’яднанне прафсаюзаў і райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Фінансава-эканамічны стан сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і пытанні павышэння якасці прадукцыі жывёлагадоўлі таксама былі абмеркаваны на апаратнай нарадзе. Распрацоўка бізнес-планаў на 2019 год павінна стаць асновай іх фінансавага аздараўлення. Дапамогу ў распрацоўцы бізнес-планаў акажуць члены рабочай групы райвыканкама.
На мінулым тыдні сельгасарганізацыі раёна не здалі малака гатункам экстра, былі факты вяртання прадукцыі. Таму, каб “прастымуляваць” работу па павышэнні якасці малака, спецыялістам раённага звяна, якія адказваюць за гэта пытанне, і кіраўнікам гаспадарак аб’яўлены вымовы.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні вулічнага асвятлення ў сельскіх населеных пунктах, рамонту сельскіх дарог, капітальнага рамонту жыллёвага фонду і шэраг іншых.
Т. Пятрова.

Добавить комментарий