На першым плане — работа з насельніцтвам

У практыку работы райвыканкама трывала ўвайшло правядзенне «прамых тэлефонных ліній», сустрэч з насельніцтвам па месцу працы і жыхарства і іншыя формы зносінаў з насельніцтвам Крычаўшчыны.
На першым плане - работа з насельніцтвам

У практыку работы райвыканкама трывала ўвайшло правядзенне «прамых тэлефонных ліній», сустрэч з насельніцтвам па месцу працы і жыхарства і іншыя формы зносінаў з насельніцтвам Крычаўшчыны.
Актывізуецца гэта работа і ў сельскіх выканаўчых камітэтах. У прыватнасці, праводзяцца сходы па месцу жыхарства, што дазваляе аператыўна вырашаць узнікаючыя пытанні. Так, Бацвінаўскім сельскім Саветам дэпутатаў праведзены сход з жыхарамі вёсак Вародзькаў-1, 2, 3. 
Аб гэтым ішла гаворка на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў.
Па-ранейшаму актуальным застаецца пытанне навядзення парадку. У гэту суботу пройдзе раённы суботнік. А ў сельскагаспадарчых арганізацыях цяпер праходзіць месячнік па навядзенні парадку.
На апаратнай нарадзе кіраўніку раённай выканаўчай улады даложана аб стане крымінагеннай і пажарнай абстаноўкі ў раёне. Так, 26 студзеня адбыўся пажар па завулку Савецкі. Першапачатковая прычына — неасцярожнае абыходжанне з агнём гаспадыні домаўладання.
Разгледжаны пытанні сельскай гаспадаркі. Адзначана, што павялічана вытворчасць і рэалізацыя малака — у цэлым па раёну рэалізацыя за студзень склала 134% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што патэнцыял у сельскагаспадарчых прадпрыемстваў ёсць.
На асабістым кантролі старшыні райвыканкама Васіля Сысоева знаходзяцца пытанні будаўніцтва школы і бальніцы, работы па ўзнаўленні функцыянавання ясляў-сада № 13. Яны таксама былі разгледжаны на нарадзе.
На апаратнай нарадзе абмеркаваны пытанні будаўніцтва і прыватызацыі жылля, збору другасных матэрыяльных рэсурсаў, работы са зваротамі грамадзян і шэраг іншых.
 
Более подробно читайте в нашей газете.
 
4 февраля 2015

Добавить комментарий