Паабяцалі — выканайце

Не даваць пустых абяцанняў па зваротах грамадзян. Такое патрабаванне прад’яўляе кіраўнік раёна Дзмітрый Бачкоў да кадраў усіх узроўняў. Калі ж нешта не атрымоўваецца па тых ці іншых прычынах, паведаміце, растлумачце заяўніку, каб не з’яўляліся паўторныя звароты.

Як правіла, недапрацоўкі выканаўцаў па разгляду зваротаў грамадзян і вырашэнні ўзнятых пытанняў «усплываюць» падчас «прамых тэлефонных ліній», якія праводзіць старшыня райвыканкама два разы на месяц. У час чарговай з іх паступілі два тэлефанаванні ад жыльцоў дома № 59 па вуліцы Савецкая, што ў перыяд дажджоў кватэры залівае вадой.
На гэтым доме цяпер вядуцца работы па яго капітальным рамонце. Старшыня райвыканкама даў даручэнне адпаведным службам у той жа дзень правесці сустрэчу з жыльцамі і падрабязна расказаць, якія работы яшчэ трэба выканаць і калі яны завершацца.
Жыхарка з вуліцы Крылова паскардзілася, што камунальная служба не праводзіць добраўпарадкаванне дарогі, хаця было абяцана выканаць работы ў трэцім квартале. Таксама ў трэцім квартале абяцалі правесці падсыпку і грэйдзіраванне дарогі па вуліцы Чкалава.
Жыхары вёскі Зуі ўзнялі пытанне гандлёвага абслугоўвання сельскага насельніцтва: ужо месяц тут зачынены магазін. Замяніць драўляную апору лініі электраперадачы папрасіў жыхар вёскі Сакольнічы Касцюшкавіцкага сельскага Савета, а жыхар вуліцы Смалякова — павесіць вядро ў калодзежы…
Звароты, што паступілі на «прамую лінію», будуць разгледжаны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам
Т. Лістапад.

Добавить комментарий