Будзем працаваць

Аляксандр Лукашэнка разлічвае на вырашэнне пытанняў беларуска-расійскага парадку дня да канца года.
Такую заяву зрабіў беларускі лідар на перагаворах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным з удзелам кіраўніцтва ўрадаў дзвюх краін у Сочы.«Мы дакладна выканаем свае дамоўленасці, абавязацельствы, як беларусы, так і расіяне, мы з вамі, натуральна. Вы правільна сказалі: мы дамовіліся сустрэцца тут у больш шырокім крузе. Менавіта ў гэтым коле, -сказаў Прэзідэнт. — Павінен сказаць вам, што як беларусы, так і расіяне (урада) вельмі сур’ёзна папрацавалі пасля гэтага. Мне прэм’ер дакладваў пасля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Расіі — вельмі цікавыя ёсць выхады на рашэнне многіх пытанняў. І калі мы будзем рухацца ў гэтым кірунку, я ўпэўнены, што да канца года практычна ўсе пытанні развяжам».
На думку кіраўніка дзяржавы, гэтыя пытанні не такія складаныя, хоць з фінансавага пункту гледжання некаторыя цяжкія, паколькі ўвязаныя вялікія фінансавыя патокі. “Тым не менш іх трэба вырашаць. І многае зроблена для таго,каб вырашыць і ў сельскай гаспадарцы праблемы, і ў нафтагазавай сферы. Праблем асаблівых з рашэннем пытанняў я не бачу”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
У адказ Уладзімір Пуцін нагадаў, што на мінулай сустрэчы з беларускім лідарам у Сочы казалі пра бягучыя справы, перспектывы развіцця як двухбаковых адносін, так і інтэграцыйных аб’яднанняў, у якія ўваходзяць Беларусь і Расія. Паводле слоў Прэзідэнта Расіі,сустрэча ў больш шырокім складзе актуальная ў сувязі з істотнымі зменамі ў беларускім урадзе. “Нам трэба зверыць гадзіннікі па некаторых пытаннях. Некаторыя пытанні – даўрэгуляваць”, — дадаў ён.
Уладзімір Пуцін адзначыў, што зусім нядаўна ўзнікала шмат спрэчак па шэрагу кірункаў – напрыклад, у галіне сельскай гаспадаркі, па энергетычных пытаннях, над якімі бакам трэба расставіць кропкі над “і”.
Паводле БелТА.

Добавить комментарий