Сістэма і матывацыя працы

Сістэма і матывацыя працы работнікаў павінны быць на першым плане ў кожнага кіраўніка працоўнага калектыву. Вось тады можна весці гаворку пра дасягненне высокіх рэзультатаў у любой сферы дзейнасці.
Гэтага патрабуе і на гэта накіроўвае аддзелы і службы райвыканкама, якія курыруюць галіны народнай гаспадаркі Крычаўшчыны, кіраўнік раёна. У сельскай гаспадарцы кант-роль за ўзроўнем і тэрмінамі выплаты заработнай платы, акрамя ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, якому падпарадкаваны сельгаспрадпрыемствы раёна, здзяйсняе ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.Пытанне гэта і было разгледжана на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў. Выканаўцам дадзены шэраг канкрэтных даручэнняў на гэты тыдзень.
Кіраўніку раёна далажана аб становішчы спраў у жывёлагадоўлі, у першую чаргу, аб выворчасці малака. Па апошніх даных, удзельная вага здадзенага малака гатункам экстра ў цэлым па раёну складае 4 працэнты пры заданні 5%. У лідарах  ААТ «Крычаўрайаграпрамтэхзаб» — больш за 50% прадукцыі гатункам экстра, хаця аналагічная работа з малочным статкам, як у гэтай сельгасарганізацыі, была праведзена раённымі спецыялістамі і ў астатніх гаспадарках. Яе сутнасць — навядзенне парадку ўнутры саміх сельгаспрадпрыемстваў па захоўванні тэхналагічнага рэгламенту па вытворчасці малака. Як падкрэсліў у чарговы раз глава раёна Дзмітрый Бачкоў, павінна быць устойлівая работа па павышэнні якасці малака.
Ёсць пытанні па машынна-трактарным парку гаспадарак. Адно з даручэнняў і патрабаванняў старшыні райвыканкама — стварыць звяно, якое будзе займацца аператыўным рамонтам тэхнікі, і не толькі сельскагаспадарчай.
Пытанні забеспячэння жывёлаводаў спецвопраткай, будаўніцтва малочнатаварных комплексаў і павышэння аддачы ад ужо ўведзеных у эксплуатацыю, будаўніцтва сянажных траншэй, правядзення атэстацыі кадраў былі таксама разгледжаны на апаратнай нарадзе. Не здымаюцца з парадку дня ўборка саломы з палеткаў, узворванне зябліва, сяўба азімых культур… Як гаворыцца, увосень  работ восем.
Старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў далажылі кіраўніку раёна аб стане мясцовых дарог. Да дарожных служб ёсць шэраг пытанняў, у тым ліку да ўтрымання дарог рэспубліканскага значэння ў межах нашага раёна. Што неабходна зрабіць у першую чаргу, пакуль яшчэ спрыяюць умовы надвор’я? З гэтым па гарадскіх і сельскіх дарогах павінны вызначыцца УКВП «Камунальнік» і дарожныя службы сумесна з сельвыканкамамі.
Пры абмеркаванні пытання аб правядзенні капітальнага рамонту жыллёвага фонду, дзіцячага садка № 4 адзначаны нізкія тэмпы работ і недастатковы кантроль за ходам іх правядзення з боку заказчыкаў.
Па выніках нарады падрыхтаваны пратакол даручэнняў.
Таццяна Іўкіна.

Добавить комментарий