Павышаць эфектыўнасць сельгасвытворчасці

Стан спраў у сельскай гаспадарцы раёна разгле-джаны на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў.
Перш за ўсё прааналізавана вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі, у прыватнасці, якасць малака. Акрамя ААТ «Крычаўрайаграпрамтэхзаб», ніводная гаспадарка не вый-шла на даведзенае заданне па здачы малака гатункам экстра. А «Крычаўрайаграпрамтэхзаб» за дзень здае на малаказавод экстрагатункам больш за палову вытваранага малака, прычым, выпадкаў вяртання прадукцыі няма. І астатнія сельгаспрадпрыемствы раёна павінны мець такія рэзультаты. Вось тады можна весці гаворку пра павышэнне эфектыўнасці сельскагаспадарчай галіны, як таго патрабуе Глава дзяржавы.
Яшчэ адзін напрамак — наяўнасць і выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнікі. Гэта ўжо задача галоўных інжынераў гаспадарак і дзяржсельгастэхнагляду. Бескантрольнасць за машынна-трактарным паркам прыводзіць да «подзаборной техники». І такія факты былі выяўлены старшынёй райвыканкама. Даручэнне кіраўнікам сельгасарганізацый, іх інжынерным службам, упраўленню па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама — правесці інвентарызацыю ўсёй наяўнай тэхнікі і вызначыцца па яе далейшым выкарыстанні.Падрыхтаваць пашпарты гатоўнасці жывёлагадоўчых аб’ектаў да зімовастойлавага перыяду. Для старшыняў гаспадарак раёна гэта  новаўвядзенне. Паціснуць плячыма і самаўхіліцца ад гэтага даручэння старшыні райвыканканма не давядзецца. Складанне графікаў падрыхтоўкі малочнатаварных комплексаў, ферм, тэхналагічнага абсталявання і г.д.  іх мера адказнасці. Як падкрэсліў глава раёна Дзмітрый Бачкоў, кіраўнікі сельгасарганізацый, спецыялісты гаспадарак павінны прыняць неабходныя меры, каб забяспечыць у зімовастойлавы перыяд увесь тэхналагічны цыкл вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі  без збояў.
Аплата працы ў сельскай гаспадарцы раёна, кадравы патэнцыял сельгаспрадпрыемстваў, павышэнне прэстыжу прафесіі жывёлавода, стан ідэалагічнай і прафсаюзнай работы ў гаспадарках… Перад аддзеламі і ўпраўленнямі райвыканкама, рабочай групай па рэалізацыі пілотнага праекта па павышэнні эфектыўнасці сельскагаспадарчай галіны Крычаўшчыны пастаўлены шэраг канкрэтных задач. Іх рэалізацыя  гэта ў першую чаргу клопат саміх кіраўнікоў гаспадарак, якія ўсклалі на сябе адказнасць за сваіх работнікаў, за ўвесь працоўны калектыў. І пераасэнсаванне ўласнай меры адказнасці можа стаць тым пунктам адліку, тым штуршком, які прымусіць калектыў згуртавацца ў адзінае цэлае і не плыць па цячэнні аб’ектыўных і суб’ектыўных абставін, а стаць гаспадарамі становішча спраў. Гаспадарамі свайго лёсу, гаспадарамі сваёй малой радзімы.
На апаратнай нарадзе былі разгледжаны пытанні навядзення парадку на тэрыторыі горада і сельскіх населеных пунктаў (шэраг заўваг выказаны ў адрас дарожнікаў, якія дазваляюць сабе ў адносінах Крычаўшчыны іншы раз выкарыстоўваць рэшткавы прынцып, маўляў, шмат спраў у іншых абслугоўваемых імі рэгіёнах), падрыхтоўкі аб’ектаў народнай гаспадаркі да работы ў зімовых умовах, правядзення капітальнага рамонту жылля УКВП «Камунальнік» і іншыя. Вынік размовы  пратакол даручэнняў з вызначэннем канкрэтных тэрмінаў выканання.
Таццяна Іўкіна.

Добавить комментарий